За ўчорашні дзень расійская армія нанесла больш за 100 удараў па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх аб'ектах, паведамілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны.
Сем чалавек загінулі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Пакроўску Данецкай вобласці. Расійскія войскі двойчы ўдарылі па жылых дамах. Другі раз - праз 40 хвілін пасля першага нападу, пакуль ішлі выратавальныя аперацыі.
Пацярпелі 67 чалавек — 29 паліцэйскіх, сем работнікаў хуткай дапамогі і двое дзяцей. Раніцай узнавілася выратавальная аперацыя, перапыненая ноччу з-за пагрозы новых нападаў.
Пасля апошняга абстрэлу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў спыніць расійскі тэрор.
«Кожны, хто змагаецца за свабоду Украіны, ратуе жыцці людзей. Той, хто ў свеце дапамагае Украіне, разам з намі пераможа тэрарыстаў. Расія адкажа за ўсё, што зрабіла падчас гэтай жудаснай вайны», — напісаў прэзідэнт Украіны ў Telegram.
Яшчэ 560 акупантаў ліквідавалі украінцы за мінулыя суткі. Таксама знішчаны 10 танкаў, 19 артсістэм ворага. Украінскія войскі вядуць наступ у раёне Мелітопаля і Бярдзянска, дзе нанеслі некалькі ўдараў па расійскіх пазіцыях. Таксама вайскоўцы збілі адзін верталёт Ка-52 і два беспілотніка.
ПР/юл